Bulwark Fund
Bulwark
fund
Ukraine
Background

Зарок ваяра

Беларусь! Маці мая Радзіма!

Клянуся вызваляць і бараніць Цябе там, дзе знаходжуся зараз і куды прывядзе мяне лёс Твайго вызвалення.

Біцца да перамогі за Тваю свабоду, як біліся нашы продкі з ардынскім прыгнётам маскавітаў пад Оршай, Смаленскам, Палонкай.

Бязлітасна гнаць бязродных апрычнікаў зямель Тваіх, як гналі ваяры ВКЛ і беларускай шляхты, касінеры Касцюшкі і паўстанцы Каліноўскага.

Бараніць кроў Тваёй нацыі, моц Тваёй зямлі і Боскі дух Твайго існавання.

У шэрагах вольных братоў і ў палоне, на айчыне і ў выгнанні, у баі і ў падполлі.

Няхай рукі маі сціскаюць зброю пакуль шыбеніцы не скончаць сціскаць шыі сыноў Тваіх.

Няхай лязг майго затвора не сціхае пакуль чутны лязг кратаў за спінамі герояў Тваіх.

Няхай хопіць мне жыцця каб адпомсціць за ўсіх закатаваных, згвалтаваных і забітых дзяцей Тваіх.

Да астанняга блеску рэк Тваіх у маіх вачах, пакуль будзе чутны тупат Пагоні ў сэрцы маім.

Жыце Табою, памерці за Цябе, і адрадзіць веліч Тваю.

Жыве Беларусь! Жыве вечна!